"Рэжысёр, моцна пастарэлы за два дні, сядзеў перад маладым чалавекам у шэрым акуратным гарнітуры, трымаў на каленях тонкую кавеньку і паціскаў плячыма.
— Хто мог ведаць? Разумееце, гэта яго прафесія, яго хлеб: ён павінен пераўтварацца, каб пераконваць. Ён пераблытаў мастацтва з жыццём. Вы разумееце?
Чалавек глядзеў на старога, нешта запісваў і праглядаў пакамечаныя і зачытаныя лісты сцэнарыя.На лесвічнай пляцоўцы, ля вялікага, ва ўсю сцяну акна стаяла асістэнтка рэжысёра і два акцёры: мужчына ў шэрым акуратным гарнітуры, які павінен быў выконваць ролю следчага, і актрыса, якая перафарбавалася ў бландзінку, каб стасавацца да ролі ахвяры. Яны палілі, глядзелі на панараму горада і маўчалі".








