Гераіня перадачы, якая толькі аднойчы ўзгадваецца ў Бібліі на старонках Старога Запавету, - гэта дыня. Дзе яе радзіма? Якія неверагодныя ўласцівасці яна мае?
Чаму спецыялісты дагэтуль не могуць вырашыць да якога віду і роду яна адносіцца? Якія экзатычныя гатункі гэтай ілжэягады існуюць? Расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.








