"І назбіраў ён дзікіх пладоў і зварыў з іх поліўку..." Пра якую загадкавую расліну ідзе размова ў старым запавеце?
Горкі яблык, горкі агурок, пустынны гарбуз, ліяна Садома, горкі кавун - так па рознаму называлі гэту пустынную расліну, якую зараз мы ведаем як калацынт. Распавядае пра дзіўны плод навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.








