Таполя еўфрацкая - на дзіва жывучае дрэва, яна можа расці на пясках і каменні, вытрымліваць спёку ў 40 градусаў і моцны холад. У чым яе сакрэт?
Як "сябруюць" паміж сабой таполі? Якім чынам лісце гэтай расліны нагадвае нам пра дваістаць жыцця? Чым карысная таполя і дзе ўзгадваецца ў Бібліі распавядае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.








