"Зараз я разумею яго. Гэта жахліва: прачынацца, адкрываць вочы і бачыць сцяну. Белую сцяну, і не ўяўляць, дзе ты. Толькі я не крычу — прызвычаіўся. Ты хочаш спытаць, што жонка?
Яна пачынае плакаць, калі я расказваю ёй пра сцяну. Я спрабаваў змагацца з бяссонніцай. Бегаў, плаваў, займаўся на турніку, стамляўся, што ледзь прыходзіў дадому, але дарэмна — не дапамагала. Раней не ўяўляў, што такое можа быць са мной. Разумееш, менавіта са мной?"
Ніхто не ведае, што можа напаткаць яго на жыццёвым шляху і чы зможа ён з гэта адужаць...








