
Хвала Хрысту! Некалькі пытанняў адносна адпустаў.
1. Ці магчыма ахвяраваць адпуст за ахрышчанага памерлага некатоліка?
2. Ці існуе практыка адпустаў у Грэка-каталіцкай Царкве, бо у Канонах Усходніх Касцёлаў аб іх нічога няма?
3. Чытанне Святога Пісання на працягу 30 хвілін - гэта поўны ці частковы адпуст? У розных каталіцкіх крыніцах супрацьлеглая інфармацыя.
4. Калі 5 таямніц Святога Ружанца запар чытаюцца чалавекам дома ў адзіноце - гэта можа адпавядаць умове адпусту ці не? А калі моўчкі ў касцёле, таксама без удзелу іншых людзей?
5. Што трэба разумець пад прыміцыйнай Імшой, прынамсі, у пытанні адпусту. Удакладняю, у парафію прыязджае на новае месца служэння новы прэзбітэр. Вядома, што некалькі тыдняў таму, адразу пасля пасвячэння, ён ужо служыў прыміцыйную імшу у іншай парафіі. А на сваім сталым новым месцы ён служыць першую імшу з ускладаннем рук на прысутных. Пробашч парафіі кажа, што за гэту першую імшу у парафіі ўдзельнікі могуць атрымаць адпуст. Ці так гэта?
Адказвае кс. Дзмітрый Пухальскі.








