Айцец Пётр Бялевіч OMI адказвае на наступныя пытанні:
У які момант нараджаецца наша душа? І ці існавала да нашага нараджэння?
Раскажыце, калі ласка, ці можна і ці варта чытаць дзецям кнігі пра розных міфічных істотаў: Зюзю, Вадзяніка і гд. У тых жа казках сустракаюцца і баба Яга і розныя іншыя істоты. Ці не з'яўляецца грахом чытаць дзецям такія легенды, міфы, казкі?
Ці можна абмяркоўваць з сяброўкай сваё асабістае жыццё і сэксуальная адносіны з мужам?
Ці могуць сёстры, браты, бацькі спавядацца ў рыма-каталіцкага святара, а таксама жонкі і дзеці ў грэка-каталіцкага святара? Маюцца на ўвазе людзі, якія знаходзяцца са святаром у сваяцкіх сувязях.








