Кс. канонік Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказвае на пытанні:
1.Калі чалавек працуе ў парафіі (захрысціянін, прыбіральшчыца, арганістка і да тп) і атрымлівае заробак са сродкаў парафіі, ці трэба яму складаць ахвяру падчас Св. Імшы? Бо атрымліваецца, што тыя ахвяры потым і з'яўляюцца часткай яго заробкаў. Ці я штосьці не так зразумеў.
2. Калі пара, якая жыве без шлюбу, ці, напрыклад, маці, якая нарадзіла без мужа, хоча пахрысціць дзіця і зрабіць гэта публічна на Імшы, ці мае права пробашч ёй дазволіць і ці не будзе гэта згаршэннем для парафіянаў?
3. Маё пытанне пра споведзь. Калі карыстаешся пірацкімі праграмамі, ці трэба ў гэтым спавядацца, ці споведзь будзе сапраўднай, калі ўсведамляеш, што ўсё роўна будзеш імі карыстацца, бо набываць ліцэнзійныя няма сродкаў, а працаваць трэба?
4. После мессы Воскресенья Господня придя домой, можно принимать пищу или надо ждать воскресенья?
5. Раскажыце, калі ласка, як правільна выканаць пакуту, дадзеную святаром падчас споведзі. Мне была задана пакута памаліцца на Ружанцы частку Хвалебную ў імя (калі я правільна выказала) веры, надзеі і любові для сям'і. Я проста дома памалілася. Можа трэба што казаць перад малітвай? Прабачце, я многа яшчэ чаго не ведаю.








