Адказвае кс. Юрый Санько:
Святая Імша за памерлага, асабліва першая паграбовая: ці можна далучыць другога памерлага? І калі запісываем Імшу 30 дзён, гадавую, ці павінна яна адбыцца да дня смерці ці можна і пазней дня смерці?
Ведаю з Бiблii, юдэі з вялiкай пашанай адносiлiся да iменi Бога. Я не аднаразова ў звяртаннi да Бога чула: Божанька, Бозя. Таксама звяртаюцца да Бога ў жаночым родзе - Яна, Божынька. Падкажыце, цi правiльна выкарыстоўваць такiя формы.
Калі няма магчымасці быць на Імшы ў касцёле, а вернік далучаецца да яе праз радыё (тэле) трансляцыю, ці трэба ствараць для гэтага ў доме адпаведныя ўмовы: запаліць свечкі, прыгожа апрануцца і г.д? Ці не з'яўляецца грахом слухаць трансляцыю Святой Імшы і займацца хатнімі справамі? Што рабіць, калі ў доме ёсць малыя дзеці (год, два), якія падчас трансляцыі, капрызнічаюць, хочуць есці ці гучна гуляць? Можа ў такім разе проста выключаць радыё?
Ці трэба што адказваць вернікам пасля казання святара? У нас кажуць: Пане Божа заплаць. Але ж гэта хіба польская формула?
Падчас Эўхарыстыі, калі ксёндз падымае келіх, мая бабуля вучыла мяне казаць пра сябе такіе словы: "Пан мой і Бог мой, няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамант - Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста". Ці гэта літургічна правільна?