Запрашаем зазірнуць ва ўнутраны свет Ноя. Як Пан Бог вёў яго праз выпрабаванні? Якія рысы характару дапамаглі Ною вытрываць і выратаваць блізкіх?
Чаму Ноя называюць "сябрам Бога"? Што для нас можа быць "вялікім патопам" і вялікім выратаваннем? Разважаем разам з кс. Андрэем Рылкам у катэхезе "Таямніца шчасця на старонках Святога пісання".








