Аўдыятэка
Таямніца шчасця
Як дапамагчы тым, хто толькі пачынае жыць застацца хрысціянамі, дапамагчы блізкім захаваць веру або вярнуцца да шчырых адносінаў з Богам?
Межы практычнага ўздзеяння Бога на жыццё чалавека - дзе яны палягаюць? Ці Пан Бог можа і лічыць вартым уплываць непасрэдна на выбар чалавека або на яго жыццё?
У чым крыецца сакрэт таямніцы шчасця Хрыстовых вучняў? Як захаваць у сабе агонь Духа Святога, нягледзячы на штодзённыя цяжкасці?
Якую мэту мае на ўвазе чалавек у часе перыяду пакаяння, аскетычных практык, пастановаў на Вялікі пост? Як вызначыць вынік сваіх высілкаў?
Як дзейнічае Бог у жаночым лёсе? Хто такая Агар? Гісторыя Агар, Сары і Абрагама, як гісторыя адносінаў з Богам і даверу да яго. Жанчыны ў гісторыі Касцёла, іх пакліканне, прыклад і служэнне - ў катэхезе кс. Андрэя Рылкі.
Як абраць пастанову на Вялікі пост? Што перашкаджае нам на шляху станаўлення сынамі і дочкамі Бога? Як вызначць, што для мяне сёння "мэта №1" у маім жыцці?
"Душа кожнага чалавека па сваёй прыродзе хрысціянка," – пісаў Тэртуліян. Як аддацца ласцы Божага провіду? Што такое давер, наколькі ён патрэбны ў жыцці, з чаго ён пачынаецца і ці мае межы?
Як правільна будаваць дыялог з тымі, хто не практыкуе хрысціянства? Ад чаго нас перасцярагае Біблія? Хто мае шанс выправіцца і якім чынам?
Ад чаго залежыць схільнасць людзей да магіі, нумералогіі, гараскопаў, забабонаў? Ці маем мы дастаткова даверу да Бога, каб распачынаць новыя справы без "язычніцкіх прагнозаў"?
Чым небяспечны дэфіцыт сну і буйны інфармацыйны паток? Ці ўмеем мы кантраляваць свае жаданні? Як навучыцца глядзець свежым позіркам на сваё жыццё, адпачываць, запавольвацца? Як правільна падрыхтавацца да Раства? Расказвае кс. Андрэй Рылка.













