Аўдыятэка
Крэдо - іду дарогай веры
Якім чынам Езус Хрыстус з'яўляецца сапраўдным Богам і сапраўдным чалавекам? Чаму мы называем Яго нашым братам? Крочым дарогай веры разам з кс. Паўлам Эйсмантам.
Вызнанне веры ў адзінага Пана - Езуса Хрыста, сына Божага Адзінароднага - тэма сёняшняй катэхезы.
Што ёсць грэх, што ёсць зло? Ці з'яўляецца закон мераю граху?
Чаму Бог стварыў чалавека мужчынам і жанчынай? Слухайце працяг катэхезы кс. Паўла Эйсманта.
Што такое душа і што такое дух? Адкуль бярэцца душа? Чаму навука не можа даказаць існаванне душы? Слухайце працяг катэхезы кс. Паўла Эйсманта.
Тэма вечнасці, якая абавязкова надыдзе, гучыць ў сёняшнім выпуску Крэдо.
У чым розніца паміж анёламі і людзьмі? Чым чалавек адрозніваецца ад жывёлы? Як чалавеку правільна ставіцца да жывёл? Што найбольш звязвае чалавека з Богам? Разважаем разам з кс. Паўлам Эйсмантам.
Ці можа сатана казаць праўду? Як праўдай разбаўляюць хлусню і для чаго гэта робяць у сацсетках? Працягваем разбірацца разам з кс. Паўлам Эйсмантам.









