
Еўропа другой паловы XX стагоддзя здавалася адносна бяспечным месцам для жыцця. Але і тут людзі цярпелі ад пераследу веры і працягвалі вызнаваць яе, перадаваць іншым, нават знаходзячыся за кратамі.
Такім быў і Ян Гаўлік, семінарыст з кангрэгацыі місіянераў, заснаванай Вінцэнтам дэ Полем. Пра яго дарогу да Бога расказвае кс. Віталій Дабраловіч.