
У сярэдзіне 17 стагоддзя ў Шклове існавала дзве ўніяцкія царквы, са з'яўленнем абедзьвюх звязаны незвычайныя гісторыі. Да нашых дзён храмы не захаваліся, але ёсць успаміны старажылаў горада
і гістарычныя даследаванні, з якімі нас знаёміць краязнаўца Аляксандр Пятровіч Грудзіна.