Сёлета споўнілася 140 гадоў з Дня нараджэння славутага беларускага песняра Якуба Коласа. Валанцёры, святары, супрацоўнікі нашага радыё прапануюць прычыніцца да спадчыны вядомага паэта.
Запрашаем вас слухаць паэму "Новая зямля" кожны будні дзень у 16:30 у эфіры Радыё Марыя. У нядзелю можна будзе прыняць удзел у інстаграм-апытанцы па прачытаных раздзелах, а пасля заканчэння чытанняў пераможцы віктарыны атрымаюць прызы. Раздзелы, што прагучалі ў эфіры, будуць таксама з'яўляцца на сайце на наступны тыдзень пасля эфіру.
Таксама запрашаем з нагоды юбілею паглядзець цыкл перадач "Культурная раніца" на ютуб-канале Радыё Марыя.