Браўн, Муркес, Турок, Салавейчык, Свідэрскі, Суйкоўская, Вайнштэйн - толькі частка прозвішчаў фатографаў, што мелі свае майстэрні ў Слоніме першай паловы XX стагоддзя.
Пра лёс выбітнога фатографа Юзэфа Шыманчыка, а таксам пра іншых людзей, якія захавалі для нашчадкаў фотагісторыю Слоніма, яго ваколіц і не толькі расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Сяргея Чыгрына.