
Кандыдат філалагічных навук Яніна Грыневіч распавядае пра руплівага збіральніка беларускага песеннага фальклору, кампазітара, педагога Антона Антонавіча Грыневіча, які сабраў больш за 900 твораў музычнай спадчыны беларусаў, але , на жаль, у 30-я гады падзяліў трагічны лёс многіх дзеячаў нашай культуры.