
Сучасныя дзеці і ўнукі нярэдка не ведаюць якія цікавыя гісторыі хавае памяць іх старэйшых сваякоў. Чым цікавыя гэтыя ўспаміны? Чаму і для каго важна іх захаваць?
Менавіта пра гэта гаворыцца ў артыкуле доктара гістарычных навук Уладзіміра Лобача. Чытае артыкул галоўны рэдактар Краязнаўчай газеты Максім Гальпяровіч.