26 красавіка / 22:00

Адарацыйнае набажэнства ў інтэнцыі нашай краіны.

Малітва будзе праходзіць у ноч з 26 на 27 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры. Адарацыю сумесна ладзяць «Радыё Марыя Беларусь» і «Радыё Марыя Літва». Набажэнства плануюць трансліравать і іншыя радыёстанцыі сусветнай сям'і «Радыё Марыя». Усе тэксты будуць дубліравацца на беларускую мову.
Запрашаем усіх жадаючых у капліцу Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра. Адрас: вул. Серафімовіча, 19 (праезд да ст. м. «Пралетарская»). Літоўскія браты будуць маліцца ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Вільнюсе.

На працягу ўсёй ночы будзем узносіць нашы малітвы да Пана і праслаўляць Яго Найсвяцейшае Імя. Калі ў вас няма магчымасці прыйсці, то далучайцеся да малітвы праз радыётрансляцыю.

Расклад трансляцыі набажэнстваў:
22:00 - 23:00 - малітва, медытацыя, спевы пакланення. Праводзіць арцыбіскуп Віленскай дыяцэзіі Гінтарас Лінас Грушас, Вільнюс.
23:00 - 24:00 - малітва, медытацыя, спевы пакланення. Праводзіць кс. Аляксандр Фаміных і валанцёры «Радыё Марыя Беларусь», Мінск.
00:00 - 01:00 - Ружанец. Таямніцы радасныя. Праводзіць кс. Повілас Нар'яўскас, дырэктар «Радыё Марыя Літва», Вільнюс.
01:00 - 02:00 - Чытанне слова Божага, спевы пакланення. Праводзіць кс. Аляксандр Фаміных і валанцёры «Радыё Марыя Беларусь», Мінск.
02:00 - 03:00 - Ружанец. Таямніцы балесныя. Праводзіць кс. Массіма Б'янка, Вільнюс.
03:00 - 04:00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці. Праводзіць прэзідэнт «Радыё Марыя Літва» і акторка Далія Міхелевічутэ, Вільнюс.
04:00 - 05:00 - Ружанец. Таямніцы святла. Праводзяць валанцёры «Радыё Марыя Беларусь», Мінск.
05:00 - 06:00 - Чытанне слова Божага. Праводзіць журналіст Рыдас Ясулёніс, Вільнюс.
06:00 - 07:00 - Ружанец. Таямніцы хвалебныя. Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі. Праводзяць кс. Повілас Нар'яўскас і кс. Алаізас Вольскіс, Вільнюс.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00