10 красавіка / 16:00 і 23:00

«Колькі разоў здаралася так, што мы спрабавалі даведацца, дзе і а якой можна сустрэцца з Хрыстом у Мінску!

А гэта не так проста — інфармацыя, схаваная ў глыбіні інтэрнэт-старонак і ў суполках сацсетак, часам была неактуальная, і даводзілася тэлефанаваць сябрам-католікам і пытацца — у колькі святая Імша?», - кажуць аўтары праекта imsha.by.


8 красавіка пачала працаваць інтэрнэт-старонка, дзе можна знайсці актуальны(!) расклад святых Імшаў у Мінску. З цягам часу распрацоўшчыкі абяцаюць ахапіць усю Беларусь.

Вядома, што за кожным праектам стаяць канкрэтныя асобы. Нам стала цікава, хто гэтыя героі. І вось мы запрасілі аўтараў ініцыятывы ў нашу студыю і запыталіся пра асноўныя моманты працы над праектам і планы на будучыню.
А таксама даведаліся: колькі часу прайшло ад  паўстання ідэі да яе ажыццяўлення? Хто дапамагае хлопцам і як праходзіла падрыхтоўка і праца? Якія планы па развіцці? І што кажуць людзі пра працу маладых людзей?

10 красавіка 16:00 / 23:00

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00