27 сакавіка / 14:00
У пачатку сакавіка да нас у студыю «Радыё Марыя» завітала Алена Шымак.
Маладая жанчына, маці 6 дзяцей, якая адчула свае пакліканне у тым, каб дапамагчы сужэнствам не толькі ведаць пра Метад распазнання плоднасці і Мілатэрапію, але і паўнавартасна ім карыстацца. Падчас эфіру ў радыёслухачоў узнікла шмат пытанняў, на якія мы не паспелі даць адказ.
27 сакавіка адбудзецца другі выпуск праграмы, прысвечанай метадам распазнавання плоднасці. Нашым госцем стане сястра Барбара Сайнюк, міждыяцэзіяльны дарадчык сямейнага жыцця.
Разам з сястрой Барбарай пагаворым пра «натуральную кантрацэпцыю», даведаемся стаўленне Касцёла да такога метада, а таксама пастараемся разабрацца, калі сужонкі маюць сапраўды важкія прычыны для таго, каб на нейкі час адкласці зачацце.
Свае пытанні да госця можна будзе задаць у прамым эфіры. Відэа глядзіце тут.
Праграма «Госці ў студыі» выйдзе ў сераду а 14-й гадзіне. Запршаем!