23 лютага / 10:00 і 21:00

фота Данііл Ліцкевіч

22 лютага гарадзенскі бард, акцёр Віктар Шалкевіч будзе ў гасцях «Радыё Марыя».

Зусім нядаўна музыка адзначыў 60-гадовы юбілей. У нашай студыі мы паразмаўляем не толькі пра творчасць, але і пра жыццё, веру і мары. І, канешне ж, пачуем спевы ў выкананіі барда.

Спадар Віктар - адзіны з беларусаў, які быў адзначаны міжнародным дзіцячым Ордэнам Усмешкі. (Для даведкі: Кавалерамі Ордэна Усмешкі з'яўляюцца Папа Францішак, Далай-лама XIV, Маці Тэрэза з Калькуты, кс. Ян Твардоўскі.)

Свае пытанні да выканаўцы дасылайце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо на вайбер 8044 531 73 97 да 12 гадзін 22 лютага ў пятніцу. Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць памятныя падарункі ад выканаўцы. Пераможцаў будзе выбіраць сам(!) бард.

Да сустрэчы ў эфіры 23 лютага а 10-й і 21-й у праграме «Госці ў студыі»

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00