7 лютага / 16:00

фота jan.by

Шмат хто ведае ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага, канцлера Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

А таксама ксёндз Дзмітрый з'яўляецца вядучым праграмы «Кодэкс кананічнага права» на нашым радыё. Але ў гэты чацвер у студыі «Радыё Марыя» святар не будзе распавядаць пра кананічнае права. Разам з вядучымі ксяндзом Аляксандрам Уласам і Яўгеніяй Найдовіч мы даведаемся гісторыю яго паклікання да святарства. Запытаем пра дзяцінства, сталенне, вучобу ў семінарыі, таленты, душпастырскую дзейнасць, хобі і кар'ерны рост у Касцёле. Далучайцеся, будзе цікава!

Новы выпуск рубрыкі «Голас паклікання» выйдзе 7 лютага а 16-й гадзіне. Відэатрансляцыю можна глядзець тут. Паўтор праграмы 9 лютага (субота) у 10:00 і ў 21:00

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00