3 студзеня / 16.00

17 чэрвеня 2007 года адбылася вельмі значная падзея для Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы: на беларускай зямлі (пасля больш чым 150-гадовага перапынку) быў высвячаны грэка-каталіцкі святар.
Ім стаў Яўген Усошын. Шлях айца Яўгена да святарства вельмі цікавы і разнастайны. Вучоба на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, праца пазаштатным журналістам, настаўнікам у мастацкім ліцэі і нават грузчыкам.
Пра гісторыю паклікання да святарства, а таксама пра сумяшчэнне ролі мужа, бацькі і душпастыра ў эфіры праграмы «Голас паклікання».
Прамы эфір 3 студзеня а 16-й гадзіне. Паўтор 5 студзеня ў 10.00 і ў 21.00.