19 снежня / 16.00

Ужо ў чацвёрты раз на «Грай Пану» сабраліся музыканты і проста аматары хрысціянскай музыкі.
Гэтым разам сустрэча была прысвечана напісанню музыкі. Удзельнікі былі падзелены на групы і спрабавалі стварыць спеў, карыстаючыся разнастайнымі спосабамі, якія пачулі падчас канферэнцый. У выніку ўвечары прагучала каля дзесяці новых і прыгожых спеваў, напісаных удзельнікамі сустрэчы.
У нашай студыі ў прамым эфіры мы пачуем некаторыя з іх, а таксама паразмаўляем з аўтарамі кампазіцый і арганізатарамі «Грай Пану».
Паглядзець, як праходзілі папярэднія сустрэчы можна тут і таксама тут.
Пачынаем 19 снежня ў 16.00.