16 кастрычніка / 21.10

Новы выпуск рубрыкі «Бацькі дзеці. Шлях да паразумення» прысвечаны адносінам.

Ці павінны бацькі быць лепшымі сябрамі для сваіх дзяцей? Ці існуюць наступствы таго, калі дзіця не мае блізкіх адносін з мамай у дзіцянстве?

У першыя гады жыцця дзіця цалкам залежыць ад дарослых. І гэта не толькі фізічна, але і псіхалагічна. Таму фізічны кантакт, як і псіхалагічны, вельмі важны. Часта мы можам пачуць: не прыручай, чаго ты яго носіш на руках, ён да канца жыцця потым не злезе. Ці трэба слухацца такіх парадаў? І як захоўваць баланс паміж даверам у адносінах і кантролем, калі сын ці дачка вырастае?

Як заўсёды, карысныя парады ад Наталлі Станкевіч у 21.10

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00