4 кастрычніка / 21.10

4 кастрычніка, у дзень успаміну святога Францішка Асізскага, айцец Яўген як праўдзівы францішканін не мог абмінуць гэтую падзею.

Гэты святы наколькі шматгранны і наколькі папулярны ў Касцёле, настолькі ж незразумелы. Незразумелы таму, што сапраўды кожная эпоха, кожны чалавек спрабуе святога Францішка неяк асэнсаваць па-свойму. У семінарыйныя часы мы рабілі часопіс, і праводзілі апытанне сярод братоў. Трэба было сказаць некалькі словаў пра святога Францішка і адказаць на пытанне: чым ён менавіта мяне захапляе. З 20-ці адказаў, ніводзін не паўтарыўся. Гэта азначае тое, што святы Францішак вельмі багаты як асоба: кожны можа ў ім знайсці нешта для сябе. Але такая разнастайнасць нараджае і шматлікія міфы.

У сваёй катэхезе айцец Яўген адкрывае праўду і развейвае міфы пра асобу святога Францішка і францішканскую духоўнасць.

Эфір у 21.10. Паўтор у суботу (6.10) ў 16.10.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00