20 верасня / 16.00

У хуткім часе па парафіях нашай краіны распачнецца перэгрынацыя фігуры святога Міхала арханёла.

«Мы не дадаем хвалы Богу, Ён дастаткова мае хвалы ў Самім Сабе. Але хвала, якую мы аддаем Пану Богу дапамагае нам збавіцца», - на пачатку размовы адзначае кс. Ігар Лашук, адказны за перэгрынацыю.

«Чалавек у сваім жыцці не толькі мае патрэбу ў навяртанні, але і ў асаблівай дапамозе ў дарозе да навяртання. І, відаць, Бог мяне туды (у парафію св. Міхала Арханёла ў Багданаве, дзе кс. Ігар з'яўляецца пробашчам. - рэд.) паслаў, каб я глыбей усвядоміў заступніцтва арханёлаў і анёлаў не толькі над сабою, але і над нашаю краінаю. Бо святы Міхал арханёл з'яўляецца таксама апекуном Касцёла ў Беларусі. Гэтая перэгрынацыя з'яўляецца таксама і своеасабліваю малітваю за Беларусь», - кажа ксёндз Ігар.

Перэгрынацыя фігуры святога арханёла Міхала распачнецца 22 верасня ў багданаўскай парафіі святой Імшой а 18-й гадзіне. У наступную суботу фігура прыбудзе ў Мінск, у архікатэдральны касцёл. Святая Імша будзе цэлебравацца ў 18:30.

Больш падрабязней пра перэгрынацыю фігуры святога Міхала арханёла можна пачуць у чацвер а 16-й гадзіне ў праграме «Госці ў студыі»

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00