10 верасня / 21.10

«Цкаванне недапушчальнае, гэта не жарты і не гульня», - настойвае псіхолаг.
Хто становіцца ахвяраю цкавання? У чым розніца паміж «булінгам» і «мобінгам»? Як сябе паводзіць, каб выйсці з гэтай непрыемнай гісторыі? Што рабіць бацькам, настаўнікам і ахвярам?
А таксама паглядзім на іншы бок сітуацыі: навошта дзеці пачынаюць здзеквацца над іншымі?
Як не трэба сябе паводзіць бацькам, калі дзеці звяртаюцца па дапамогу? Ці трэба бацькам увогуле ўмешвацца ў гэтую справу, нават калі дзіцяці больш чым 15 год? І чаму фразы тыпу: «А ты не заўважай!», «Дай здачы!» і «Не выдумвай» недапушчальныя ў гэтых сітуацыях?
Аб усім гэтым Наталля Станкевіч расказвае ў першым выпуску рубрыкі «Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення» . А таксама раіць усім зацікаўленым прачытаць цыкл гісторый псіхолага Людмілы Петраноўскай «Детки в клетке».
Эфір у аўторак у 21.10, а таксама ў нядзелю ў 16.10