11 верасня / 11.10 і 21.10

Усе хочуць быць добрымі бацькамі і выхаваць сваіх дзяцей добрымі людзьмі.

Часамі, калі нам не хапае ведаў і вопыту, варта звярнуцца па дапамогу. У рубрыцы «Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення» вы можаце атрымаць карысныя парады ад псіхолага. У новых выпусках мы абмяркуем актульныя і важныя тэмы, якія турбуюць многіх бацькоў. Першай тэмай будзе «Цкаванне». Распачынаецца новы навучальны год, і, на жаль, некаторыя з бацькоў сустракаюцца з тым, што іх дзіця становіцца ахвяраю цкавання ў школьным асяроддзі. Такія сітуацыі часам здараюцца не толькі ў школе. Што і як рабіць падкажа псіхолаг Наталля Станкевіч у аўторак, 11 верасня ў 11.10 і ў 21.10.

У межах рубрыкі «Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення» цяпер раз на месяц будзе адбывацца спецыяльны выпуск «Пытанне-адказ». Свае пытанні дасылайце нам сюды. 

Таксама нагадваем, што ўсе мінулыя выпускі перадачы можна знайсці ў нашым архіве. Пераходзьце па спасылцы і слухайце.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00