19 ліпеня / 21.10
Штогод летам, недалёка ад Мінска, браты-францішкане разам з гасцямі з Польшчы ладзяць "Музычную майстэрню"
Першыя варштаты адбыліся ў 2003 годзе. Маладыя людзі з усёй краіны прыязджаюць у Івянец, каб навучыцца новым спевам, удасканаліць сваю ігру на музычных інструментах, але галоўнае - вучыцца маліцца спевам і паглыбіць сваю веру.
У гэтым годзе майстэрня пройдзе ўжо ў XVI раз з 21 па 29 ліпеня. У суботу, 28 ліпеня, увечары адбудзецца вялікі канцэрт удзельнікаў майстэрні.
Чаму менавіта "майстэрня"? Якія мары ў арганізатараў і чаго не хапае музычным сустрэчам? Як ставіцца да таго, што у асноўным музычны матэрыял - гэта пераклады з польскай мовы? Чаго чакаць на сёлетняй майстэрні і ці варта ехаць, калі ты не ўмееш спяваць?
Аб усіх тонкасцях арганізацыі паразмаўляі ў праграме "Госці ў студыі" з а. Яўгенам Голубам.
Паўтор у чацвер ў 21.10. А таксама ў суботу ў 10.00 і 21.00








