29 чэрвеня / 11.10 і 21.10

Парадамі дзеляцца валанцёры і псіхолагі “Карытас” і мінскага Хоспіса.
У чысцюткай палаце на ложку, засцеленым свежай бялізнай, ляжаў памыты, паголены, падстрыжаны бомж. Малодшыя медсёстры папрацавалі над ім – і чалавек займеў добрапрыстойны выгляд. Ён добразычліва ўсьміхаўся, дзякаваў і з задавальненем еў суп, якім яго карміла з лыжачкі медсястра па догляду за хворымі. Урач ужо агледзеў пацыента. Псіхолаг правёў размову.
Файна працаваць у адной камандзе з людзьмі, якія выконваюць свае абавязкі добрасумленна і з любоўю.
У перадачы прымаюць удзел: інструктар Мінскага “Карытас”, спецыяліст па сацыяльнай працы Людміла Платава; пенсіянерка, валанцёр, былы супрацоўнік Хоспіса (малодшая медсястра) Вольга Рудэнка; псіхолагі Аддзялення сястрынскага догляду мінскага Хоспіса для дарослых Марына Баброўская і Таццяна Зубарава.
Фотаздымак Марыны Баброўскай