22 чэрвеня / 11.10 і 21.10


Ва ўсім свеце пацыентам хоспісаў абавязкова прапаноўваецца духоўная дапамога. Для яе аказання ў хоспіс запрашаюцца святары розных канфесій, якія таксама апякуюцца і супрацоўнікамі  бальніцы.

У Мінскім Хоспісе пытанні, звязаныя з аказаннем святарскай дапамогі пацыентам, курыруюць псіхолагі.
Хрост, Эўхарыстыя, Пакаянне, Намашчэнне хворых, Сужэнства. Такія сакрамэнты удзяляюць пацыетам Хоспісу каталіцкія і праваслаўныя святары.
Мы не ў стане дадаць часу да абмежаванага жыцця, але мы здольныя  дадаць жыцця да абмежаванага часу.  
У перадачы прымаюць удзел:  пробашч парафіі Багародзіцы Апякункі сем’яў ксёндз Аляксандр Фаміных (Ждановічы) і псіхолагі Аддзялення сястрынскага догляду Мінскага Хоспіса для дарослых Марына Баброўская і Таццяна Зубарава.


Фотаздымак Марыны Баброўскай

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00