15 чэрвеня / 11.10 i 21.10

У пятніцу да нас зноў завітаюць псіхолагі Марына Баброўская і Таццяна Зубарава.
Будзем працягваць разглядаць тэму “Асаблівасці камунікавання з цяжка хворымі і паміраючымі людзьмі”. Свае пытанні да спецыялістаў можна задаваць падчас ранішняга прамога эфіру. Таксама нагадаем, што тут можна глядзець відэа трансляцыю сустрэчы.
Калі жыцццё цяжка хворага чалавека набліжаецца да завяршэння, чалавек апынаецца перад выбарам: хтосці ў гэты час прыходзіць да Бога, хтосці наадварот, аддаляецца ад Яго. Хтосці мірыцца са сваякамі, а хтосці кажа, што ніколі не прабачыць. Хтосці пакідае сваіх блізкіх без спадчыны, а да кагосці прыходзіць натарыус. Хтосці спакойна прымае той факт, што памірае, бо ведае, што пражыў паўнавартаснае жыццё. Хтосці шкадуе, што не паспеў зрабіць штосці важнае.
А хтосці апынаецца ў зусім іншай рэальнасці, не даступнай для разумення “звычайнаму” чалавеку. Варта паспрабаваць даследваць гэтую рэальнасць і зразумець яе хаця б крышачку, праяўляючы спагаду, дабразычлівасць, любоў да церпячага чалавека.
Размаўляючы з такім чалавекам, мы нібыта садзімся на карабель, загадзя ня ведаючы, у які порт ён накіруецца і куды нарэшце прыбудзе. Але калі ім кіруе Пан Бог, карабель, пасьпяхова пераадолеўшы ўсе штормы і буры, неўзабаве абавязкова апынецца ў ціхай пагоднай гавані.
Фотаздымак Марыны Баброўскай