12 і 13 мая

У гэтую нядзелю адзначаем 101 год з таго моманту, калі ў далекай ад нас Партугаліі тром пастушкам Люцыі, Францішку і Жасінце аб'явілася Божая Маці. Адзначаем урачыстасць разам! У суботу і нядзелю ў 14.10 у эфіры "Радые Марыя" праграма пра гісторыю аб'яўленняў у Фаціме "Фацімскае пасланне". У нядзелю а 10 гадзіне на хвалях "Радыё Марыя" трансляцыя Святой Імшы з санктуарыя Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна.

Гэтая падзея сталася ў мястэчку Фаціма, мясцовасці Кова-да-Ір'я, дзе дзеці паслі авечак. Маці Божая ў часе Фацімскіх аб'яўленняў казала дзецям: "Штодзённа маліцеся Ружанец, каб выпрасіць супакой для свету і канец вайны". І дзеці малілся і кожны месяц з мая па кастрычнік чакалі новай сустрэчы. Мясцовае насельніцтва спачатку не паверыла ў тое, што казалі дзеці пра "Пані, апранутую ў белае і ззяючую мацней за сонца". Тады, па просьбе старэйшай дзяўчынкі, падчас вялікага сходу народа, Марыя здзейсніла цуд. Цёмныя хмары разсунуліся, дождж нечакана спыніўся, а сонца стала рухацца па коле супраць гадзіннікавай стрэлкі. Адзенне людзей высахла, і яны паверыўшы, пачалі маліцца разам з дзецьмі.

Двое з Фацімскіх пастушкоў, Францішак і Жасінта, як прадказала Марыя, у хуткім часе пасля аб'яўленняў памерлі. А Люцыі Марыя сказала: «Ты ж застанешся тут на пэўны час. Езус хоча скарыстаць цябе для таго, каб людзі лепш пазналі Мяне і палюбілі. Ён хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Тым, хто яго прыме, Я абяцаю збаўленне. Гэтыя душы будуць вельмі дарагія Богу, быццам кветкі, якімі Я аздабляю Яго трон».

13 мая 2017 года Францішак і Жасінта былі кананізаваныя Папам Францыскам. «Дзеля хвалы Святой і непадзельнай Тройцы, дзеля ўзвялічвання каталіцкай веры і ўзрастання хрысціянскага жыцця, моцаю ўлады нашага Пана Езуса Хрыста і святых апосталаў Пятра і Паўла... заяўляю і сцвярджаю, што благаслаўлёныя Францішак Марту і Жасінта Марту з’яўляюцца святымі і ўпісваю іх у шэраг святых», — прачытаў формулу кананізацыі Святы Айцец.

У 1948 годзе, па просьбе Марыі, Лючыя запісала перададзеныя Мадонай тры сакрэты і аддала тагачаснаму Рымскаму Папу. Першыя два сакрэты былі ўжо даўно вядомыя, а апошні пільна захоўваўся ў Ватыкане. Пра яго вялося мноства пляткарства, паколькі ўсе ведалі, што Рымскія Папы змяняліся ў твары, калі ўпершыню чыталі змест рукапісу, перададзенага Люцыяй.

Першы сакрэт складаўся з таго, што Марыя паказала дзецям, яшчэ ў далёкім 1917 годзе, брамы пекла з пакутнікамі і загадала маліцца і каяцца ў грахах. З другога сакрэту Люцыя даведалася, што на зямлю хутка прыйдзе камунізм і прынясе з сабой шматгадовае праліццё крыві. Марыя таксама сказала, што Расія павінна вярнуцца да веры. Калі ў Расіі будзе супакой, то і ўвесь свет будзе мець супакой. Дзяўчынка была маленькай і непісменнай. Яна думала, што камунізм – гэта дрэнны чалавек.

Трэці сакрэт, Рымскі Папа па просьбе Люцыі адкрыў 13 мая 2000 года ў Партугаліі ў Фаціме. Ён быў звязаны з ужо адбыўшыміся падзеямі і апісваў замах на Рымскага Папу – “Біскуп, апрануты ва ўсё белае, упадзе на зямлю як мёртвы, але ён застанецца жыць, бо павінен вызваліць свет ад камунізму, гэта яго прызначэнне”. І сапраўды 13 мая 1981 года на Папу Вайтылу быў здзейснены замах. 

Запрашем Вас, дарагія радыёслухачы, даведацца пра гісторыю аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме  у суботу і нядзелю ў 14.10 у эфіры "Радые Марыя" у прагарме "Фацімскае пасланне".
А у нядзелю 13 мая а 10 гадзіне запрашаем далучыцца да трансляцыі Фацімскага Набажэнства і Святой Імшы ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у горадзе Жодзіна.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00