28 красавіка ў 21.10 і 29 красавіка ў 10.00

Блізіцца час агульнабеларускай сустрэчы моладзі ў Гродна, і мы вырашылі паразмаўляць з арганізатарамі і адказнымі за гэтую падзею: кс. Паўлам Тронам, які адказвае за моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і кс. Антоніям Грэмзай, адказным за гэтую сустрэчу.
Колькі зарэгістравалася ўдзельнікаў? Што іх чакае? Чаму была абараня менавіта гэтая тэма для сустрэчы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні слухайце на хвалях "Радыё Марыя"!
"Агульна кажучы, гэта трэцяя сустрэча, якая адбываецца ў Гародні, сапраўдная моладзевая сустрэча, на якую запрашаем усіх жадаючых, усю моладзь, якую будзем вельмі рады там бачыць. Хіба што адной з найважнейшых мэтаў гэтай сустрэчы будзе магчымасць для моладзі сустрэцца разам у прысутнасці Пана Бога. Мяркую, што гэта сапраўды адна з найважнейшых мэтаў, каб пазней моладзь магла таксама прапаведаваць не толькі словам, але і сваім жыццём. Агульна, можа далучыцца кожны жадаючы. Але ёсць і пэўныя ўмовы. Моладзь, якая хоча прыехаць на сустрэчу, павінна быць арганізаванай групай і мець ад 16 гадоў. З кожнай групай будзе адказны, які будзе накіроўваць групу. Далучыцца да сустрэчы можа моладзь і малодшага ўзросту, галоўнае, каб не баяліся" - адзначыў кс. Павел Трон, адказны за моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Таксама мы звязаліся з арганізатарам сустрэчы кс. Антоніям Грэмзай, які распавёў нам пра дэвіз сустрэчы і крыху "статыстычных" дадзеных.
"На дадзены момента зарэгістраваліся каля 1800 чалавек, гэта не ўлічваючы саміх гродзенцаў, таксама больш за 100 валанцёраў. Прымуць моладзь на начлегі сем'і парафій Гродна. Тэма "Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана" была абраная нават не намі. Гэтую тэму абраў Папа Францішак для ўсёй моладзі на гэты год. Мы крыху перайначылі гэтую тэму, абраўшы дэвіз: "Пакліканыя з Марыяй". Запрашаем усіх прыехаць на сустрэчу моладзі ў Гародні! Да сустрэчы!"
А працяг размовы з адказнымі і арганізатарамі агульнабеларускай сустрэчы моладзі ў Гродна слухайце на хвалях "Радыё Марыя" у пятніцу і суботу.