9-10 сакавіка

На хвалях "Радыё Марыя" прамая трансляцыя набажэнства "24 гадзіны для Пана" з Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску!

Распачнецца набажэнства "24 гадзіны для Пана" у мінскай Архікатэдры Святой Імшой а 8 гадзіне ў пятніцу, 9 сакавіка. Наступным пунктам трансляцыі стане Вяночак да Божай Міласэрнасці, які правядзе рэдакцыя часопіса «Ave Maria». А ўвечары прапануем трансляцыю з начнога моладзевага чування!

Расклад чування (трансляцыі) наступны:

22.30 Святая Імша
23.45 Крыжовы шлях
00.30 Сцэнка
01.15 Навука на тэму«Навяртайцеся і верце ў Евангелле»
02.00 Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
3.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці
7.00 Завяршэнне набажэнства "24 гадзіны для Пана"
7.15 Святая Імша

Выкарыстай гэты час! Прысвяці свае "24 гадзіны для Пана" разам з "Радыё Марыя"!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00