14 лютага 2018

Адкуль і з якога часу паходзіць традыцыя пасыпання галоваў попелам? Чаму Вялікі Пост пачынаецца менавіта ў сераду? Адказы вы пачуеце на «Радыё Марыя» ў праграме «Як святкаваць па-хрысціянску?» у папяльцовую сераду.

Што рабіць, калі дзень народзінаў прыпадае на Вялікі Пост? Ці можна святкаваць і як? «У часе Вялікага Посту нельга рабіць гучных забаваў, святкаваць вяселлі, удзельнічаць у карпаратывах, - кажа ксёндз Андрэй Рылка. - У гэтым годзе, напрыклад, на Папялец выпадае таксама "дзень закаханых". Старайцеся абмежаваць свой удзел у забавах, нават калі нехта арганізоўвае іх побач з вамі».

Якія ёсць хрысціянскія звычаі, звязаныя з Вялікім Постам? Што трэба рабіць, а што нельга ў Вялікім Посце?

Слухайце ў эфіры 14 лютага ў 16.00

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625