10 лютага 2018


Над чым трэба засяродзіцца, каб добра падрыхтавацца да споведзі? Што нам можа дапамагчы ў шляху да Бога? Парады для добрай споведзі ад айца Аляксандра Жарнасека ў праграме «Катэхеза ў суботу».


«Толькі ты ведаеш усе цяжкія моманты свайго свайго жыцця. Толькі ты можаш задаць Госпаду пытанне: "Божа, што у сённяшнім дні было не так?"» - кажа айцец Аляксандр.
Варта аналізаваць свой кожны пражыты дзень. Цяжкі грэх не прыходзіць знянацку. Заўсёды ёсць дробныя рэчы, незаўважальныя, якія крок за крокам вядуць нас да граху».
Айцец Аляксандр раіць:
- Тое, над чым трэба задумацца падчас рахунку сумлення - тваё трыванне ў супольнасці, у «ламанні хлеба», у малітве і ў вучэнні апосталаў - з'яўляецца «вуглавым камнем» жыцця хрысціяніна.

Слухайце праграму «Катэхеза ў суботу» ў эфіры «Радыё Марыя» у суботу ў 21:00.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04