6 лютага 2018

Сексуальнасць - тэма, пра якую нельга маўчаць. Як размаўляць з падлекткамі на тэму сексуальнасці?
У эфіры «Радыё Марыя» гутарка з псіхолагам Наталляй Станкевіч.

Падлеткавы ўзрост складаны ў першую чаргу таму, што сам падлетак перажывае фізічныя і псіхалагічныя змены. Падлетку вельмі неабходная інфармацыя пра сферу сэксуальнасці, пра змены, якія ён ці яна перажывае. Галоўная крыніца гэтых ведаў - бацькі. Але вельмі часта яны маўчаць на гэтую тэму.

Прапануем вам, дарагія радыёслухачы, некалькі парадаў ад Наталлі Станкевіч:
1. Не бойцеся тэмы сексуальнасці ў размове са сваімі дзецьмі, бо тут няма нічога дрэннага. Гэта ўласцівасць нашага цела.
2. Таксама не трэба саромецца і баяцца гэтай тэмы. Спытайце ў саміх сябе: "Як я стаўлюся да таго, што ў свеце існуе секс?" І калі для сябе вы знойдзеце адказ, то ўжо спакойна зможаце патлумачыць гэта свайму дзіцяці.
3. Не трэба хлусіць, адкрыта кажыце праўду. Канечне ж, падача гэтай праўды залежыць ад узросту дзіцяці.
4. Рабіце акцэнт на хрысціянскіх каштоўнасцях у межах тэмы сексуальнасці: на чысціню і цнатлівасць.

Таксама ў нашай праграме адказы на пытанні: "У якім узросце можна пачынаць размаўляць з падлеткамі на тэму сексуальнасці і хто з дарослых першы павінен закрануць яе з падлеткам?"

Слухайце сёння ў 21.00 і 11 лютага ў 16.15

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625