30 студзеня 2018



    Падлеткавы ўзрост, які часта называюць таксама пераходным узростам, вельмі важны перыяд у жыцці чалавека. Гэта пераход ад дзяцінства да даросласці. Многія бацькі пагадзяцца з тым, што гэты перыяд вельмі насычаны і цяжкі ў жыцці не толькі дзіцяці, але і іх саміх. Дзіця, якое, здавалася, бацькі ўжо вельмі добра ведаюць, раптам можа моцна змяніцца. Змяняецца характар, спосаб мышлення, і, на жаль, часам гэтыя змены ідуць не ў лепшы бок.

   Таму бацькі часта пачынаюць пужацца, вінаваціць сябе, думаць пра тое, што яны рабілі не так, і як так атрымалася, што іх «крывіначка» толькі робіць, што хаміць, спіць, ругаецца і нічога слухаць не хоча.
    У праграме «Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення» псіхолаг Наталлля Станкевіч прапанавала шмат карысных парадаў для бацькоў падлеткаў. Вось некаторыя з іх:

    1. Непрыемныя паводзіны падлетка абумоўленыя ягоным гарманальным развіццём і працэсамі сталення мозга. Гэта НЕ вынік дрэннага выхавання. Ні бацькі, ні падлетак не вінаватыя ў тым, што адбываецца.
    2. Варта захоўваць спакой і памятаць, што гэты перыяд пройдзе.
    3. Для падлетка неабходныя межы. Яны патрэбныя не для пакарання, а для таго, каб жыццё з ім было прымальным як для падлетка, так і для бацькоў.
    4. Акрамя межаў, павінна быць любоў. Кажыце, што вы любіце сваё дзіця.
    5. Падтрымлівайце сувязь з ім. Цікаўцеся ягонымі інтарэсамі, захапленнямі, хобі, пытайцеся, якую музыку ён слухае і г.д.



    Таксама Наталля Станкевіч параіла прачытаць наступныя кнігі:

    1. Найджел Латта «Пока ваш подросток не свел вас с ума».
    2. Роберт Т. Байярд, Джин Байярд «Ваш беспокойный подросток: практическое руководство для отчаявшихся родителей».




    Паўтор праграмы адбудзецца ў эфіры «Радыё Марыя» сёння а 21-й гадзіне і ў нядзелю, 4 лютага, у 16:15.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00