25 сіудзеня 2018

   Чаму мы паўтараем увесь час нешта адно? Няўжо Пан Бог глухі, і для Яго трэба 50 разоў паўтарыць "Божа, будзь міласэрны"?

   Альбо Маці Божая не разумее беларускую мову, і таму мы 50 разоў звяртаемся да яе "Анёльскім прывітаннем", каб Яна нас урэшце пачула? Не, сэнс зусім не ў гэтым. Якраз нам неабходнае гэтае паўтарэнне. Пяцьдзясят разоў, сто і больш... Дзеля таго, каб у нас засталося гэтае слова, каб гэтыя істотныя рэчы, якія яны нясуць з сабой, адклаліся ў нашым сэрцы.

   Сёння хацелася б пагаварыць пра такую форму малітву, для якой патрэбна засяроджанасць, - пра малітву сузірання (або кантэмпляцыі). Гэта такая форма малітвы, калі падчас яе мы стараемся сканцэнтравацца на нейкім адным аспекце, адкідваючы штодзённыя мітуслівыя думкі. Думаю, па такім прынцыпе мы молімся на ружанцы, Вяночак. Гэта свайго роду малітва паўтарэння.

   Дык з чаго пачаць, каб гэтыя "малітоўныя паўтарэнні" пачалі прыносіць плён? Як сапраўды навучыцца маліцца малітваю сузірання?

   Слухайце айца Яўгена Голуба сёння а 21:00 і ў суботу у 16:15

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00