13 студзеня 2018



   Якія наступствы выклікае прагляд сучасных фільмаў? Жахі, казкі, фэнтазі, анімэ. Гэта сапраўды небяспечна ці проста фэйк?

   У чарговым выпуску рубрыкі "Катэхеза ў суботу" будзем разбірацца з сучаснымі фільмамі і тым, як іх прагляд уплывае на нашае духоўнае жыццё.

   Айцец Аляксандр Жарнасек успамінае: «Будучы семінарыстам, я чуў такую гісторыю, што адзін хлопец быў апантаны злым духам. У той час усе пагалоўна глядзелі "Гары Потэра", і здавалася, што небыта з-за гэтага фільма ўсё адбылося. Калі мы чуем такія гісторыі, нам хочацца сказаць: "Там зло, і калі дзеці будуць глядзець "Гары Потэра", могуць стаць апантанымі.
   Калі мы такіх гісторый не чуем, то махаем рукой і адразу кажам, што ўсё нармальна, ціха і спакойна. Але гэта не так. Прысутнасць зла не заўсёды можна праверыць на лакмусавую паперку. Ёсць нашмат больш небяспечныя фільмы. Людзі могуць іх глядзець і не быць апантанымі, але гэта будзе ўплываць на іх духоўнае жыццё».

   «Раней я вельмі любіў фільмы жахаў, усялякія псіхалагічныя трылеры, і мяне гэтыя жанры вельмі зацягвалі. Але пазней прыйшоў момант разумення таго, што гэта не адпавядае маёй веры і не мае нічога супольнага з Хрыстом, якога я люблю і за якім пайшоў. Дух Святы паказваў гэта, і мяне стала адварочваць ад гэтых фільмаў.    У некаторых фільмах, не ўбачыш наяўна дэманічнага зла. Проста як веруючы чалавек ты павінен задаць сабе пытанне: "Адпавядае гэты фільм маёй веры ці не". І калі мы пачнём задаваць сабе такое пытанне, то прыйдзецца "прафільтраваць" многія фільмы, і гэта будуць не толькі баевікі і фільмы жахаў».

  Больш падрабязней у суботу а 21 гадзіне. Запрашаем.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625