17 студзеня 2018
«Пакаленне NEXT» - новая рубрыка для дзяцей і моладзі на «Радыё Марыя». Актуальныя навіны, адказы на хвалюючыя пытанні, а таксама гісторыі жыцця маладых людзей, якія сталі святымі.
Аўтар і вядучая Караліна Лаўрык, 13-гадовая дзяўчынка з парафіі Хрыста Збаўцы, што ў мікрараёне Шабаны горада Мінска. Караліна любіць займацца музыкай і тэатрам, іграе на фартэпіяна, актыўна ўдзельнічае ў жыцці парафіі. Таксама дзяўчынка марыць стаць артысткаю.
У эфіры кожную сераду і суботу а 19.30.