10 студзеня 2018



   "Свята Хросту Езсуа запрашае кожнага хрысціяніна ўзгадаць свой уласны хрост. Я не магу задаць вам пытання, ці памятаеце вы дзень свайго хросту, паколькі большасць з вас былі дзецьмі, як і я; нас ахрысцілі яшчэ ў маленстве. Але я задам вам іншае пытанне: вы ведаеце дату вашага хросту?

   Ці вы ведаеце, у які дзень былі ахрышчаныя? Няхай кожны пра гэта падумае. І калі вы не ведаеце або забыліся дату, то, вярнуўшыся дадому, запытайцеся ў мамы, у бабулі, у дзядзі, у цёці, у дзядулі, у хроснага, у хроснай, які гэта быў дзень. І гэтую дату мы павінны заўсёды трымаць у памяці, паколькі гэта — святочны дзень, гэта дзень нашага першапачатковага асвячэння; дзень, калі Айцец даў нам Святога Духа, які кліча нас у дарогу, гэта дзень вялікага прабачэння. Не забудзьцеся: у які дзень я быў ахрышчаны?"

   Поўную аўдыё версію малітвы Анёл Панскі са Святым Айцом можна пачуць у сераду 10 студзеня а 12 гадзіне.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625