19 снежня 2017  
 

   4 снежня распачаўся чарговы турнір па міні-футболе "Кубак Дона Боска". Гульні адбываюцца ў мінскім моладзевым араторыі пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў м-не Серабранка. У гэтым годзе ў турніры ўдзельнічаюць 10 каманд, а сярод гульцоў няма ніводнага прафесіянала. Да нас у студыю завіталі арганізатары спаборніцтваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, Уладзіслаў Зарэцкі і Раман Гапцар.

   Нашыя госці расказалі пра гісторыю ўзнікнення турніру, пра тое, як усё пачыналася. Арганізатары пастараліся ўспомніць, ці здараліся бойкі і ці былі дыскваліфікацыі падчас гульняў. Госці таксама агучылі самую арыгінальную назву каманды і падзяліліся сваімі марамі наконт турніру ў 2020 годзе.

   Запрашаем сёння а 21-й гадзіне на праграму "Госці ў студыі"

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00