13 снежня 2017

   Рараты — гэта святая Імша ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» паходзіць ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту зазвычай на пачатку раратняй св. Імшы.
 На працягу Адвэнту на нашым радыё будуць трансліравацца раратнія святыя Імшы з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску (Залатая Горка) кожны аўторак а 7-й раніцы і з Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіна па панядзелках і серадах ў 6.15.
   Запрашаем далучацца!


   Таксама нагадаем, што ўдзел у святой імшы па радыё ці па тэлебачанні не можа ў паўнаце сваёй замяніць прысутнасці і ўдзелу ў св. Імшы. Яна перш за ўсё прызначана для тых людзей, якія па аб'ектыўных прычынах не маюць такіх магчымасцяў. Для старэйшых, хворых людзей, маці з малымі дзецьмі альбо для тых хто не мае магчымасці быць у касцёле. Тым больш, Імша па радыё не можа замяніць поўны ўдзел у святой Эўхарыстыі, калі чалавек не толькі моліцца, але і прымае Цела Хрыста. Таму трансляцыя набажэнстваў па радыё - гэта перш за ўсё лучнасць у малітве.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04