1 снежня 2017

Апошнім часам тэма абортаў вельмі часта ўздымаецца ў грамадстве. Выказваюцца рэзкія "за" і "супраць". Але вельмі важна ведаць, "чаму аборт - гэта зло?" "якія наступствы аборту?" і "як абараняць жыццё?"
Грамадскае аб'яднанне "Абарона жыцця ў яго вытоках" займаецца асветніцкай працаю з моладдзю на тэму сямейных каштоўнасцяў, абаронаю жыцця (ва ўлонні маці і пасля народзінаў), дапамогай нованароджаным дзецям, якія засталіся без бацькоў, дапамогае адзінокім маці і шматдзетным сем'ям.
У гасцях Радыё Марыя - Юлія Яраслаўцава, старшыня аб'яднання "Абарона жыцця ў яго вытоках", якая распавядае пра сваю працу. Сама Юлія кажа наступным чынам: "Я разумею, што калі пачынаю казаць пра аборты, уздымаць гэтую тэму, то аддаю сябе ваўкам. Але, між іншым, я атрымліваю і шмат дабра"
"Госці ў студыі" ў 11.10 і а 21 гадзіне.