Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
Лепшы дзень года надышоў! Мы ўсе набліжалі яго, як маглі:
Калядныя вечары на Залатой Горцы
Пра фестываль духоўнай музыкі «Калядныя вечары на Залатой Горцы», што асаблівага будзе ў праграме гэтага года - паразмаўлялі з Віктарам Кісценем, арганізатрам фестываля.
Народная пабожнасць: Вігілія
Адкуль пайшла традыцыя ламання аплаткам, у чым яе сэнс? А таксама пра 12 постных страў, разнастайныя віды куцці і асаблівасці Святых Імшаў у святочны час - у праграме кс. Міхала Бубена "Народная пабожнасць".
Цнота паслухмянасці
"Біблійная паслухмянасць з'яўляецца прыслухоўваннем да Божай волі" - у цноты духоўнага дзяцінства ўглядаемся з сястрой кармеліткай ад Дзіцятка Езус Магдалінай Кулай.












