Часопіс "Наша вера". Выпуск 4, 2025
Час Адвэнту – гэта заўсёды радаснае чаканне Нараджэння Збаўцы. Адпаведны настрой стварае паэзія Усевалада Сцебуракі. Маем радасць пачуць верш "Адвентовае" ў аўтарскім выкананні. Абразу Маці Божай у галоўным алтары Стаўпецкага касцёла святога Казіміра прысвяціла верш Данута Бічэль.
Tu es petrus: Фелікс III
Чаму у спісе Папаў Рымскіх няма Фелікса II? Як сталася, што з яго роду паходзяць цэлых 3 пантыфіка?
Як пілігрым пілігрыму. Вена, кава, капуцыны
Вена - горад, у якім гісторыя на кожным кроку! Пра братоў-капуцынаў і венскую булку-круасан, пра Сабор Св. Стэфана і імператарскую пахавальню Габсбургаў расказвае Таццяна Шумель.
Крэдо: Іду дарогай веры. №28
Што ёсць грэх, што ёсць зло? Ці з'яўляецца закон мераю граху?












